• Галоўная
  • Біаграфія
  • Дзейнасць
  • Галлерэя
  • Галоўная
  • Біаграфія
  • Дзейнасць
  • Галлерэя

ENG

Syarzhuk
 Douhushau

Дзейнасць

Сяржук Доўгушаў вядзе актыўную творчую працу як у Беларусі, так і па-за яе межамі.  з’яўляецца заснавальнікам і ўдзельнікам шматлікіх творчых праектаў.

2008 ​— ​FRATREZ

У 2008 годзе Сяржук Доўгушаў разам з Настассяй Паповай, Вольгай Паляковай і Андрэем Еўдакімавым стварыў гурт «Fratrez» (бел.: “браты”). Пазней да праекта далучыліся Аляксандр Ясінскі і Ілона Лесь.
У 2008 годзе Сяржук Доўгушаў заняў першае месца на конкурсе армянскай песні ў Маскве.
Акрамя гітары, засвоіў таксама флейту, дудкі, акарыну-рыбу, падвойныя дудкі, сапілкі, жалейку, колаву юліру 

2010 ​— ​VURAJ

У 2010 годзе на аснове «Fratrez» паўстаў гурт «Vuraj» , дзейнасць якога грунтуецца на засваенні беларускага аўтэнтычнага фальклору і яго папулярызацыі праз арыгінальныя аўтарскія творы. Калектыў браў удзел у шматлікіх еўрапейскіх фестывалях у Польшчы, Славакіі, Чэхіі, Літве і іншю, прэзентаваў 5 студыйныхальбомаў.
Гурт існаваў да 2020г. 

2013 ​— СПЕЎНЫ СХОД

У 2013 г. Сяржук Доўгушаў выступіў ініцыятарам і стваральнікам грамадскай ініцыятывы «Спеўны сход». Мэта праекта – спеўнае яднанне людзей праз беларускую песню. «Спеўны сход» ладзіцца як самастойнае тэматычные мерапрыемства, а таксама ўваходзіць у склад маштабных музычных фестываляў і імпрэз. «Спеўны сход» – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць беларускія песні розных часоў. Ад2013 года і дагэтуль ініцыятываяднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.. За гэты час распрацаваная вялікая колькасць тэматычных сходаў: песні з Полацкага сшытка, рамансы М.К. Агінскага і С. Манюшкі, песні XXст., каляндарна-абрадавыя песні, песні The Beatles у перакладзе на беларускую мову, польскія, шведскія, габрэйскія песні і іншыя.
Спеўныя сходы дзейнічаліў розных гарадах Беларусі: Гродна, Брэст, Віцебск , Бабруйск, Маладзечна, Вілейка. У верасніі 2020 адбыўся апошні на сённяшні дзень “Спеўны сход” на тэрыторыі Беларусі. Улетку 2021 года “Спеўны сход” праходзіў у Варшаве.

Адначасова ў 2013 годзе заснаваў вакальную студыю “FreeVoiceStudio” па занятках спевамі і развіццём прыроднага голасу для дарослых і дзяцей.

З 2013 года ездзіць у экспедыцыі па Беларусі, дзезбіраефальклор.

Таксама ў 2013 годзе ў выніку аб’яднаня праектаў “Fratrez” і “Рацыянальная дыета”паўстаў Five-StoreyEnsemble - праект сучасных кампазітараў Віталя Эпла, Вольгі Падгайскай супольна з Сержуком Доўгушавым і іншымі музыкамі.  

2016 ​— ДАРОГІ

У 2016 годзе разам з музыкам і сябрам Аляксандрам Ясінскім запісалі супольны альбом аўтарскіх песень на вершы А.Сыса і У. Караткевіча "Дарогі".У 2017 адбыўсявялікі канцэртны тур з прэзентацыяй альбома “Дарогі” па гарадах Беларусі: Ворша, Віцебск, Баранавічы, Берасце, Мінск, Магілеў .

У 2016 і 2017 гг.С.Доўгушаў і А.Ясінскі выступаліз песнямі з альбому “Дарогі” на фестывалі "Бардаўскаявосень" на Беласточчыне.

У 2018 годзе Сяржук Доўгушаў атрымаў стыпендыю Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспублікі Польшча «Gaude Polonia», рэалізоўваў свае творчыяпраекты ў Варшаве. Удзельнічаў у арганізацыі сумесных польска-беларускіх экспедыцый на Палессе, супрацоўнічаў з польскімі фольк-калектывамі, выдаўцамі, этнографамі.

У 2018 годзе ў Польшчы і ў 2019 годзе ў Беларусі граў разам з польскай скрыпачкай Каралінай Матушкевіч.

У 2019 годзе арганізаваў і правёў 3 новыя фестывалі ў Беларусі: Фестываль вясельных традыцый «Вяселле Фэст», фестываль традыцыйнай музыкі Rajok, фестываль габрэйскай культуры Litvak Klezmer Fest. 

2017-2019 — ГАСТРОЛІ Ў ЗША

У 2017, 2018 і 2019 С. Доўгушаў меў гастролі ў ЗША з уласнымі каляднай і купальскай праграмамі (Бостан, Лос Анджэлес, Чыкага, Нью Ёрк, Каліфорнія, Ахайо).
У 2018-2019 гг. ладзіў канцэрты і лекцыі прысвечаныя беларускай музычнай культуры у Бостане, Лос-Анджалесе, Чыкага і Нью-Ёрку (UniversityofChicagoAssembly, SkokiePublicLibrary, JalopyTheatrе andSchoolofMusic) і іншых гарадах. 

2018 ​— КОФМАН І МЕЛАМЕД

У 2018 годзе ў ЗША пазнаёміўся з таленавітымі музыкамі прафесійнымі выканаўцамі клезмерскай музыкі Алексам Кофманам (скрыпка) і Таццянай Меламед (вакал). Творы перадаюць дух і сілу народнай музыкі Усходняй Еўропы. У праграме гучаць беларускія, украінскія, яўрэйскія, польскія, цыганскія, балканскія песні і інструментальныя кампазіцыі. Разам з А.Кофманам і Т.Меламед мелі шэраг супольных выступаў у розных гарадах ЗША.

2018 ​— ТРАДЫЦЫЯ

Яшчэ адным важным напрамкам культурна-асветніцкай дзейнасці С. Доўгушава з’яўляецца праект “Традыцыя”, асноўная мэта якога развіццё і папулярызацыя традыцыйнай беларускай культуры. У межах праекта выдадзеная серыя кніг, кампакт-дыскаўз аўдыязапісамі аўтэнтычных узораў беларускага музычнага фальклору (“Мужчынская традыцыя спеваў”(2018 г.) , “Вясельныя песні” (2019 г.) і інш.), арганізавана шмат канцэртаў, майстар-класаў з носьбітамі народных традыцый, зладжаныя экспедыцыі, фэсты,прэзентацыі выданняў.
У 2020 годзепраект “Традыцыя” быў афіцыйна зарэгістраваны якУстановаразвіццябеларускаймузыкіімастацтва “ЭтнаТрадыцыя” (TRADYCYJA) пад кіраўніцтвам Сержука Доўгушава.

У 2020-2022 гг. Установай “Традыцыя”быліствораныятакія праекты, яквіртуальнаяэнцыклапедыябеларускіхтрадыцыйныхстрояў “Традыцыйныстрой”, праектфільмаў “Колабеларускіхабрадаў”, шэраг майстар-класаў па беларускай выцінанцы, відэакантэнт з забаўлянкамі іказкамі для дзетак і інш. 

2019 — ​SLAVALACHIA

У 2019 годзе супольна з амерыканскімі музыкамі Брэтам Хілам (BrettHill) і Бэнам Сцюартам (BenjaminStewart), а таксама будучым менэджэрам праекту Надзеяй Ілкевіч заснавалі гурт “Slavalachia”. З цягам часу да праекту “Slavalachia” таксама далучыліся ўкраінскія музыкі з праекту “Torban”.
Праект “Slavalachia” атрымаўся альянсам фолк-музыкаў і творцаў з Беларусі, Украіны і рэгіёну Апалачы ў ЗША. Удзельнікі даследуюць новую нязведаную тэрыторыю ў галіне захавання, папулярызацыі і эксперыментавання з традыцыйнай музыкай. Іх місія: супрацьстаяць аўтарытарным рэжымам у Беларусі і ва ўсім свеце, умацоўваючы і злучаючы культуры, якія даюць людзям сэнс і радасць.
У жніўні 2021 года пабачыў свет альбом “Slavalachia”, створаны ў гарах Карпат супольна з украінскімі музыкамі і запісаны на студыі ў Тэрнопалі.  

2019 —  ГОДНА  

С.Доўгушаў працуе ў якасці праектага менеджэра з грамадскай кампаніяй “Годна”. З’яўляецца ініцыятарам і куратарам праекту “Спяваем годна” , у межах якога выйшлі 6 відэа, дзе ўсе жадаючыя беларусы праспявалі онлайн знакамітыя беларускія песні разам з вядомымі беларускімі выканаўцамі, такімі як Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч і інш.

Улетку 2021 года С.Доўгушаў стварыў і каардынаваў праект “Караоке па-беларуску. Спяваем разам!”.

Сяржук Доўгушаў таксама самастойна арганізаваў шэрагканцэртаў, у тым ліку online-канцэрты “Вольнага хору”, стаў аўтарам і ўкладальнікам беларускіх спеўнікаў:  “Годныя песні” у 2-х частках, “Народны спеўнік”, “Калядны спеўнік”.  

2020 — “TriNiti”

Улетку 2020 г. супольна збеларускай опернай спявачкай Маргарытай Ляўчук і беларускім музыкам, кампазітарам і фалькларыстам Іванам Кірчуком заснаваны праект “TriNiti”. “TriNiti” – гэта спалучэнне розных стыляў самастойных выканаўцаў у адным праекце.

2021 — ​ISNATRIO

У 2021 годзе Сяржук Доўгушаў разамз беларускімі музыкамі Андрэем Еўдакімавым (гітара), Аляксеем Варсобай (акардыён) заснавалі ў Польшчы новы музычны праект – IsnaTrio. Isna Trio - гэта чароўная музыка, якаяў ступае ў рэакцыю з творчасцю сучасных паэтаў з Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Важным складнікам, які ўплывае нагучанне гурта, з'яўляецца таксама беларуская народная музыка, імправізацыя.Першы канцэрт адбыўся на фестывалі Folkowisko (Польшча).

2021 — ВАРШАЎСКІ ВОЛЬНЫ АРКЕСТР  

Таксама ў 2021 годзе С.Доўгушаў стварыў і ўзначаліў «Варшаўскі Вольныаркестр». Варшаўскі Вольны Аркестр паўстаў 25 сакавіка 2021 года, калі ўпершыню зайграў падчас
святкавання Дня Волі. Пасля праводзілася некалькі сольных канцэртаў і шмат выступаў на фэстах і іпрэзах. Гэта першы і пакуль адзіны цалкам беларускі прафесійны аркестр па за межамі Беларусі. Удзельнікі аркестру – беларускія прафесійныя музыкі, большасць якіх апынулася ў вымушанай эміграцыі пасля рэпрэсій 2020-2022 гадоў у Беларусі. Дзейнасць аркестра накіраваная нараспаўсюджванне беларускай класічнай і сучаснай музыкі, на пошук новых спосабаў прыблізіць яе да слухачоў, знайсці арыгінальнае гучанне беларускага аркестра, а таксама на падтрымку беларускай культуры і прыцягненне ўвагі міжнароднай супольнасці да падзеяў у Беларусі ад 2020года і да сёння.
Акрамя гэтых мэтаў, аркестр грае і супраць вайны ва Украіне. Таксама ў 2022 годзе аркестр адчыніў свае дзьверы для украінскіх музыкаў.

2021 — ПЕРАЕЗД І ДЗЕЙНАСЦЬ У ЗША

У снежні 2021 года Сяржук Доўгушаў пераехаў у ЗША.

Пачынаючы ад студзеня2022 здзейсніў вялікі тур па 9 штатах ЗША з каляднай праграмай (Нью Ёрк, Нью Джерсі, Чыкага, Сан Францыска, Мінеапаліс, Бостан, Вашынгтон, Сіэтл і інш.) (Каляды ў Мінесоце 3.01.2022. Летам 2022 года адбыўся тур з Купальскай праграмай па 4 гарадох ЗША (Чыкага, Мінеапаліс, Орандж Каунці, Сан Дыега, Лос Анджэлес, Сан Францыска).

Сяржук Доўгушаў актыўна займаецца краўдфандынгамі і фандрайзінгавымі кампаніямі. Мае больш за 10 паспяховых краўдфандынгаў, у тым ліку пад выданні кніг і альбомаў. Таксама дапамагае ў зборах на іншыяпраекты.

У ЗША Сяржук Доўгушаў актыўна падтрымлівае сувязь і дапамагае ў арганізацыі івэнтаў і святаў супольнасцям “Беларусы ў Мінесоце”, “Беларусы ў Чыкага”, “Беларусы Сан Францыска” 

2022:

У 2022 годзе разам з гуртом “Slavalachia” зладзіў шмат канцэртаў у падтрымку Украіны ў Кліўлэндзе, Дэйтэне, Цынцінаці.
Супольна з Брэтам Хілам і Бэнам Сцюартам падрыхтаваны да выдання новы музычны альбом.

Таксама ў 2022 годзе адбыўся вялікі супольны выступ з Алексам Кофманам і Таццянай Меламед у Мінесоце і сольныя выступы ў Таронта, Аттаве і ў межах FolkCampу Антарыё (Канада).

У жніўні 2022 года Сяржук Доўгушаў зарэгістраваў у ЗША арганізацыю “Tradycja Limited Liability company”. Праз дзейнасць арганізацыі мяркуецца папулярызаваць і распаўсюдзіць беларускую культуру за мяжой, афіцыйна ладзіць у ЗША фестывалі і канцэрты.

Сяржук Доўгушаў афіцыйны сайт
Створана YS