Поўнае імя Сяргей Васільевіч Доўгушаў (нар. 17 красавіка 1983, вёска Новае Тарчылава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі) — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, выкладчык, арт-менеджэр,
заснавальніккультурнагаруху «Спеўны Сход», заснавальнік і кіраўнікУстановыразвіццятрадыцыйнайбеларускай культуры «ЭтнаТрадыцыя»(Tradycyja) і арт-рэзідэнцыі “Дом творцаў”, заснавальнікВаршаўскагаВольнагаАркестра, сольны выканаўца і ўдзельнікгуртоўFratrez(Belarus), Five-storey ensamble, TryNici(Belarus), IsnaTrio(Poland), Slavalachia(USA).
СяржукДоўгушаў з’яўляецца аўтарам вакальнага курсу “Прыродныголас”. Праводзіць групавыя Офлайн і Онлайн-заняткі па спевах і раскрыцці прыроднага голасу.
Сяржук Доўгушаў нарадзіўся ў в. Новае Тарчылава. Бацька - Доўгушаў Васіль Радзіонавіч (нар. 25 жніўня 1954 г.,в.Хляўно, Кармянскі р-н Гомельская в-сць – памёр 1 студзеня 1984 г.), маці Рыбакова Наталля Паўлаўна (нар. 1 кастрычніка 1954 г., в.Вусце, Аршанскі р-н ).
Сяржук скончыў сярэднюю школу ў мястэчку Балбасава (2000). Але большая частка дзяцінства і юнацтва прайшла ў вёсцы Новае Тарчылава, дзе Сяржук распачаў сваю творчую дзейнасць, спяваў і пісаў песні, авалодаў ігрой на гітары, сабраў уласны гурт і ладзіў канцэрты.
Пасля заканчэння школы паступіў у Магілёўскае кулінарнае вучылішча N18на кухара, потым атрымаў адукацыю хіміка-тэхнолага ў Магілёўскім тэхнікуме (2004г.). Падчас навучання ў Магілёве наведваў Магілёўскае музычнае вучылішча, дзе спяваў у хоры. Да харавых спеваў Сержука заахвоціла і запрасіла далучыцца Жанэта Генадзьеўна Ялфімава - маці спевака Пятра Ялфімава.
У гэты ж час пачаў удзельнічаць у музычным калектыве, які пасля ператварыўся ў гурт «Нэўма»
Падчас навучання ў Магілёве наведваў спеўныя заняткі выкладчыцы Багамолавай Людмілы Міхайлаўны, якая параіла і натхніла да паступлення ў Акадэмію музыкі.
У 2004 годзе пераехаў у Мінск і паступіў у Акадэмію музыкіна спецыяльнасць «Оперны спявак». У Акадэміі навучаўся ў такіх выкладчыкаў, як Надзея Губская, Віктар Скорабагатаў і інш. На апошнім курсе перайшоў на спецыяльнасць «Канцэртна-камерны спявак» (скончыў у 2010 годзе).
З часоў Акадэміі пачаў удзельнічаць у тэатральных пастаноўках і спяваць у операх у Беларускай дзяржаўнай філармоніі і Тэатры оперы і балета. Па атрыманні дыплома ўладкаваўся на працу салістам у Беларускую дзяржаўную філармонію (2010-2018 гг.).
Падчас працы ў Філармоніі, акрамя спеўных выступаў, распрацаваў і правёў шмат праграм для дзяцей (дзіцячыя праграмы "Чароўны край" і "Пра музычныя інструменты"), арганізаваў шэраг канцэртаў памяці Рыгора Барадуліна “Песні матчыны з Вушаччыны”
За час працы ў Філармоніі правёў больш за 100 канцэртаў, у тым ліку ў школах Мінска і іншых гарадах.
У 2018 годзе ўзяў шлюб з Віялетай Нікіцік. Віялета Нікіцік (нар. 2 чэрвеня, 19… у г. Баранавічы)– практыкуючы псіхолаг-кансультант, гештальт-тэрапеўт, лайф-коўч. Скончыла БДУ, факультэт філасофіі і сацыяльных навук, кафедру псіхалогіі. Сертыфікаваны гештальт-тэрапеўт у Маскоўскім Гештальт Інстытуце.
У 2021 годзе паступіў у магістратуру Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, займаецца даследваннем тэмы “Лірніцтва і лірнікі на Беларусі”.